Пажар здарыўся днём 16 кастрычніка ў вёсцы Вытрапаўшчына Маладзечанскага раёна.

У МНС звярнулася па дапамогу жанчына, калі пачула пах дыму. Пажар здарыўся ў цагляным доме, у той частцы, дзе жыве 59-гадовы беспрацоўны мужчына.

Домам валодаюць двое ўласнікаў. У доме былі ўсталяваныя два пажарныя апавяшчальнікі. Але яны не спрацавалі, таму што не працавалі элементы сілкавання.

З-за пажару пашкоджаныя пасцельныя прыналежнасці, столя, закураныя сцены імаёмасць. Прычыну пажару высвятляюць.

МНС нагадвае, што пячное ацяпленне павінна быць бяспечным і спраўным не толькі ў вашых дамах, але і ў астатніх пабудовах, у тым ліку лазнях. Для гэтага: печы і коміны неабходна ачысціць ад сажы, пры неабходнасці адрамантаваць і пабяліць коміны ў межах паддашкавага памяшкання, заладзіць расколіны; падлогу з гаручага матэрыялу перад топачнай адтулінай зрабіць абароненай негаручым ліставым або плітным матэрыялам.

Забараняецца ўжываць для распальвання печаў гаручыя і лёгкаўзгаральныя вадкасці (за выключэннем спецыяльнай вадкасці для распальвання). Важна не дапускаць і перекала печы, для гэтага рэкамендуецца тапіць печ два-тры разы на дзень і не больш чым па паўтары гадзіны. Не пакідаць печы падчас топкі без нагляду.

За дзве гадзіны да адыходу да сну топка печы павінна быць спыненая – гэта прадухіліць рызыка атручвання чадным газам. Выкананне дадзеных мер пажарнай бяспекі захавае жыццё вам і вашым блізкім! Стыхію утаймаваць у сілах толькі выратавальнікі. Беражыце сваё здароўе, у выпадку надзвычайных сітуацый тэлефануйце 101 і 112.