Фота theafterlife.ru.

18 кастрычніка ў 21.00 паступіла паведамленне аб пажары ў жылым доме ў вёсцы Клідзяняты Залескага сельсавета Смаргонскага раёна.

Да прыбыцця падраздзяленняў МНС відавочцы ў задымленым доме знайшлі без прыкмет жыцця 58-гадовага брата гаспадыні. Мужчыну вынеслі на свежае паветра.

Агонь знішчыў ложак, закурыў сцены, столь і маёмасць у жылым пакоі. Прычыну высвятляюць.

• Текст доступен на языке: Русский