Знойдзенае рэчыва. Фота УУС Мінаблвыканкама.

Затрымалі траіх маладзечанцаў, якіх падазраюць у незаконным абароце наркотыкаў. Паводле інфармацыі аператыўнікаў, маладыя людзі набылі партыю наркотыкаў у сталіцы. 14 кастрычніка дваіх з іх аператыўнікі затрымалі на вуліцы ў Маладзечне, абодвум па 24 гады.

У кішэні джынсаў у аднаго з іх супрацоўнікі наркакантролю знайшлі поліэтыленавы пакет з белым парашком. Як пазней паказала экспертыза, знойдзенае рэчыва з’яўляецца амфетамінам, у пакеце было каля 2,5 грамаў. У іншага затрыманага знайшлі пакет з насваем.

Маладыя людзі распавялі, што купілі наркотык праз інтэрнэт, а за закладкай адправіліся ў сталіцу. На момант затрымання абодва былі ў стане наркатычнага ап’янення. Хлопцы самі прызналіся, што на зваротным шляху ў Маладзечна яны паспелі спажыць зелле, што было пацверджана і вынікамі экспертызы.

Зараз абодва прыяцелі праходзяць па адной крымінальнай справе, іх дзеянні следчыя кваліфікавалі па частцы 1 артыкула 328 КК Рэспублікі Беларусь «Незаконны абарот наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і іх аналагаў».

У гэты ж дзень крыху пазней быў затрымалі і трэціяга фігуранта – 21-гадовага маладзечанца. У яго арганізме таксама знайшлі наркатычнае рэчыва. Аказалася, на канфіскаваны тавар скідваліся ўсе трое таварышаў.

• Текст доступен на языке: Русский