Ілюстрацыя sbras.info.

На Міншчыне завяршыўся танцавальны чэлендж «Мамін дзень». 102 удзельнікі прадставілі ўвазе карыстальнікаў сацыяльнай сеткі «Інстаграм» 48 відэаролікаў з конкурснымі танцавальнымі нумарамі, выкананымі пад песню «Маміна ўсмешка», паведамляюць у Галоўным упраўленні адукацыі Мінаблвыканкама.

Анлайн-галасаванне скончылася. Журы конкурсу падвяло вынікі. Пераможцам стала сям’я з Салігорска. Сярод удзельнікаў, якія набралі найбольшую колькасць лайкаў, ёсць сем’і з Маладзечаншчыны. Гэта прыёмная сям’я Нэлі і Вадзіма Кузіных і прыёмная сям’я Ганны Сліж.

 

• Текст доступен на языке: Русский