Фота Настассі УТКІНАЙ.

На Вілейшчыне жыхар сталіцы знайшоў снарад часоў Другой сусветнай вайны, расказаў карэспандэнту намеснік начальніка Вілейскага РАУС Мікалай Мягкоў.

16 кастрычніка, каля дзевяці вечара, у Вілейскі РАУС звярнуўся мужчына, які паведаміў, што каля аўтобуснага прыпынку ў вёсцы Беражок знайшоў снарад. На месца выбылі сапёры.

Супрацоўнікі вайсковай часці 5448 ўстанавілі, што знойдзены боепрыпас –  артылерыйскі снарад з выбухоўнікам часоў Другой сусветнай. 17 кастрычніка каля 17.00 снарад знішчылі на полі каля вёскі Казлы.