Пра гэта паведамілі ў сектары ўзаемадзеяння з грамадскасцю цэнтра бяспекі жыццядзейнасці і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Мінскага абласнога апраўлення МНС. 

Пажар здарыўся 16 кастрычніка. Пра яго выратавальнікам каля пяці вечара паведаміў відавочца. Калі спецыялісты прыбылі на месца, аднапавярховы пяцікватэрны дом гарэў адкрытым полымем. На час пажару людзей у доме не было.

Агонь знішчыў маёмасць у кватэрах, перакрыцці, дах на ўсім будынку, закурыў сцены. Прычыну пажару высвятляюць, пацярпелых няма. Дом належаў УП «Мінгаз».