Фота narachanka.by.

16 кастрычнік суд Мядзельскага раёна разгледзеў крымінальную справу па абвінавачванні Х. у злачынстве, прадугледжаным часткай 4 артыкулам 317 КК.

Абвінавачаны Х., знаходзячыся ў стане алкагольнага ап’янення, кіруючы аўтамабілем «Опель Астра», выехаў на паласу сустрэчнага руху, не знізіў хуткасці і не спыніўся. Паблізу дома №27 па вуліцы 17 Верасня ў Крывічах наехаў на раварысту С., у выніку якога апошняя атрымала цяжкія цялесныя пашкоджанні і загінула на месцы.

Абвінавачванага Х. прызналі вінаватым у парушэнні правілаў дарожнага руху асобай, якая кіравала транспартным сродкам у стане алкагольнага ап’янення, якое пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека. На падставе часткі 4 артыкула 317 КК яму прызначылі пакаранне ў выглядзе чатырох з паловай гадоў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі ў ўмовах агульнага рэжыму з пазбаўленнем права займацца дзейнасцю, звязанай з кіраваннем транспартнымі сродкамі на тэрмін пяць гадоў.

Таксама фігурант будзе прымусова лячыцца ад алкагалізму.

Прысуд у законную сілу не ўступіў і можа быць абскарджаны і апратэставаны ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку.