Фота agrovesti.net.

У Астравецкім раёне на месцы злачынства затрымалі чацвярых мужчын, якія злілі з трактароў дызпаліва. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў аддзяленні інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Гродзенскага аблвыканкама.

Мужчыны, жыхары Астравецкага і Смаргонскага раёнаў, бліжэй да вечара прыехалі ў адзін з кар’ераў. Там з двух трактароў яны злілі каля 450 літраў дызпаліва.

– Да вызначанага часу туды на мікрааўтобусе прыехаў пакупнік. Паліва, разлітае ў пластыкавыя каністры, перагрузілі ў транспартны сродак, – распавялі ў міліцыі.

Здзелку сарвалі аператыўнікі па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі Астравецкага райаддзела міліцыі. Цяпер па артыкуле «Прысваенне альбо растрата» пачалі крымінальную справу.

• Текст доступен на языке: Русский