Сінагога ў Ашмянах. Фота Сяргея Плыткевіча.

Ашмянскі краязнаўчы музей запрашае прыняць удзел у чарговай частцы праекта «Гісторыя мястэчка, якую расказалі яго жыхары».

Гэтым разам сустрэча будзе будынку сінагогі. Мэта сустрэчы – сабраць і зафіксаваць вусныя ўспаміны пра гэтае месца, і, калі атрымаецца вызначыць ягонае месца ў сучаснай памяці жыхароў Ашмян.

Кожнага удзельніка чакае сувенір ад музейных супрацоўнікаў. Арганізатары абяцаюць бяспечную дыстанцыю, дэзінфікцыйныя сродкі для рук.

Сустрэча адбудзецца 23 кастрычніка ў 15:00. Адрас музея: Ашмяны, вуліца Савецкая, 128. Тэлефон для даведак (8 101593) 7 67 52, 7 67 53