На станцыі Алёхнавічы. Фота wikipedia.org.

Як расказала карэспандэнту афіцыйны прадстаўнік Маладзечанскага РАУС Юлія Крук, трагедыя здарылася 19 кастрычніка, каля 18.00, на чыгуначнай станцыі «Алёхнавічы». 

– 45-гадовая жыхарка Алёхнавічаў пераходзіла чыгунку па пешаходным насціле перад цягніком «Мінск-Полацк». Экспертыза ўстанавіла, што жанчына была ў стане алкагольнага ап’янення, – паведаміла афіцыйны прадстаўнік.

Ад атрыманых траўмаў жанчына загінула на месцы.

• Текст доступен на языке: Русский