На 53-гадовага замежніка выйшлі аператыўнікі пасля атрымання інфармацыі аб яго дачынення да незаконнага абароту зброі. Пры сілавой падтрымцы АМАП мужчыну затрымалі 16 кастрычніка.

На яго працы і па месцы жыхарства міліцыянеры знайшлі некалькі карабінаў, вінтовак і стрэльбаў, а таксама больш за 1500 патронаў рознага калібру. Зброя захоўвалася без адпаведных дакументаў.

Вядома, што падазраваны прыехаў у Беларусь каля 20 гадоў таму і пасяліўся на хутары ў Астравецкім раёне. У райцэнтры ён адкрыў СТА і прадуктовы магазін.

✍️Со слоў мігранта, на набытым ім хутары ён знайшоў агнястрэльную зброю і патроны. Пасля гэтага ў мужчыны з’явіўся інтарэс: шукаў падобныя прадметы ў закінутых месцах і купляў іх у іншых асоб.

Частка зброі захоўвалася на станцыі тэхабслугоўвання, там жа ўладальнік займаўся і яго рэстаўрацыяй.

Увесь арсенал накіраваны на экспертызу, некаторыя асобнікі прызнаныя баявымі.

Следчыя далі прававую ацэнку яго дзеянням і распачалі крымінальную справу за незаконны абарот зброі.

МУС нагадвае, што асоба, якія добраахвотна здалі зброю і боепрыпасы, вызваляецца ад крымінальнай адказнасці.