Некзаконны ўлоў. Фота gosinspekciya.gov.by.

Ноччу 16 кастрычніка на беразе Вілейскага вадасховішча жыхар Вілейкі спустошыў устаноўленыя напярэдадні сеткі, схаваў свае снасці ў прыбярэжных кустах і пачаў загружаць ванначкі з рыбай ў машыну. У гэты момант яго затрымалі аператыўнікі Дзяржінспекцыі.

Ва ўлове вагой 41 кілаграм апынуліся судак, лешч, шчупак, акунь і плотка. Прычыненая прыродзе шкода ацэньваецца ў 3,8 тысячы рублёў. У дачыненні да браканьера ўзбудзілі крымінальную справу, паведамляюць у Дзяржінспекцыі аховы расліннага і жывёльнага свету.

• Текст доступен на языке: Русский