Фота Настассі УТКІНАЙ.

У Смаргонскім раёне экспрэс-тэставанне можна зрабіць на платнай аснове, паведамляюць ў райвыканкаме.

Трэба звярнуцца ў кабінет №33 раённай паліклінікі, дзе вас запішуць і прызначаць дату.

Паведамляюць, што асаблівай чаргі на працэдуру няма. Таму зрабіць тэст можна праз дзень-два пасля запісу. Можна запісацца па па тэлефоне (8 01592) 4-84-29.

Кошт паслугі – 18 рублёў 97 капеек.

Вынікі вядомыя на наступны дзень. Калі тэст станоўчы, трэба выклікаць доктара на дом.