Незаконны груз. Фота customs.gov.by.

34-гадовы мінчанін, які ехаў за рулём рэйсавага аўтобуса «Каўнас-Мінск», спрабаваў увезці на тэрыторыю Беларусі пад капотам камерцыйную партыю адзення. Парушэнне заўважылі гродзенскія мытнікі ў пункце пропуску «Каменны Лог».

Пры праходжанні мытнага кантролю кіроўца заявіў, што не вязе тавары, якія падлягаюць дэклараванню. Разам з тым, з-пад капота аўтобуса дасталі два мяшкі, у якіх было жаночае адзенне ад еўрапейскага вытворцы: паліто, сукенкі, блузкі, касцюмы. Як растлумачыў мужчына, тавар, кошт якога склала амаль 20 тысяч рублёў, яму не належыць. Так ён перавозіў адзенне па просьбе нібыта невядомай асобы.

Па факце Гродзенская рэгіянальная мытня пачала адміністрацыйны працэс у адпаведнасці з часткай 2 артыкула 14.1 КаАП Рэспублікі Беларусь, матэрыялы накіраваныя ў суд для прыняцця рашэння. Санкцыя артыкула прадугледжвае канфіскацыю тавару.

• Текст доступен на языке: Русский