Фота Настассі Уткінай.

З мэтай прафілактыкі ДТЗ з-за парушэння правілаў абгону і выезду на паласу сустрэчнага руху Дзяржаўтаінспекцыя Маладзечна, ад 22 па 24 кастрычніка праводзіць абласную прафілактычную акцыю «Бяспечны абгон».

Работнікі ДАІ арганізуюць працу рэйдавых груп з прымяненнем сакрэтнага і змешанага кантролю выканання ўдзельнікамі дарожнага руху патрабаванняў ПДР, з выкарыстаннем стандартных аўтамабіляў, схаванага кантролю і фота-відэафіксацыі парушэнняў правілаў абгону і манеўравання.

Пры разглядзе парушэнняў да правапарушальнікаў прыменяць максімальна строгія меры адміністрацыйнага ўздзеяння.

Згодна з часткай 8 артыкула 18.14 КаАП Рэспублікі Беларусь: Парушэнне асобай, якая кіравала транспартным сродкам, правілаў абгону альбо выезд на паласу сустрэчнага руху ў выпадках, калі гэта забаронена правіламі дарожнага руху, цягнуць накладанне штрафу ў памеры ад дзвюх да дзесяці базавых велічынь з пазбаўленнем права кіравання транспартнымі сродкамі тэрмінам да аднаго года або без пазбаўлення.

ДАІ нагадвае!

Да пачатку абгону кіроўца павінен пераканацца ў тым, што паласа руху, на якую ён хоча выехаць, вольная і сваімі дзеяннямі ён не створыць пагрозу бяспецы дарожнага руху, не прымусіць удзельнікаў дарожнага руху змяніць кірунак і (або) знізіць хуткасць.

Кіроўцу забараняецца абганяць:

– калі кіроўца, які рухаецца наперадзе па той жа паласе руху, падаў сігнал левага павароту;

– калі наступныя за ім кіроўцы пачалі абгон;

Аб’езд транспартнага сродку, кіроўца якога падаў сігнал павароту налева і прыступіў да выканання манеўру, робіцца з правага боку.

Кіроўца транспартнага сродку, які абганяюць, абавязаны з улікам дарожна-транспартнага становішча рухацца бліжэй да правага краю праезнай часткі дарогі і не перашкаджаць абгону павелічэннем хуткасці руху або іншымі дзеяннямі.

Абгон забараняецца:

У зоне дзеяння дарожных знакаў «Абгон забаронены», «Абгон грузавым аўтамабілям забаронены», на паваротах дарогі, пазначаных дарожнымі знакамі «Небяспечны паварот», «Небяспечныя павароты», на уздымах, пазначаных дарожным знакам «Круты пад’ём», а таксама пры наяўнасці суцэльнай дарожнай разметкі (за выключэннем абгону адзіночнага транспартнага сродку, які рухаецца з хуткасцю менш за 30 км/ ), у канцы уздымаў і на іншых участках дарогах з абмежаванай агляднасцю дарогі;

– на пазначаных і (або) рэгулюемых скрыжаваннях;

– на пешаходных пераходах і бліжэй за 50 метраў ад іх у абодва бакі;

– транспартнага сродку, які абганяе іншую машыну або аб’язджае перашкоду;

– пры недастатковай бачнасці дарогі;

– на мастах, пуцеправодах, эстакадах і пад імі;

– на чыгуначных пераездах і бліжэй за сто метраў перад імі.

У Маладзечанскім раёне ад пачатку бягучага года зарэгістравана 43 дарожна-транспартных здарэнні, у якіх шэсць чалавек загінула, 51 чалавек атрымаў цялесныя пашкоджанні рознай ступені цяжкасці. Тры ДТЗ адбылося па віне нецвярозых кіроўцаў.

Па прычыне выезду на паласу сустрэчнага руху здзейснілі тры дарожна-транспартных здарэння, у якіх тры чалавекі атрымалі цялесныя пашкоджанні рознай ступені цяжкасці.