На месцы ДТЗ. Фота забяспечанае Дыянай Галуза.

ДТЗ адбылося ўчора, каля сямі раніцы, на скрыжаванні Вялікага Гасцінца і вуліцы Гарадоцкай, побач з гандлёвым цэнтрам «Модуль». Сутыкнуліся «Форд Мандэа» і хуткая дапамога.

На «Форд Мандэа» ехаў 61-гадовы маладзечанец. Ён рухаўся па Вялікім Гасцінцы з боку Мінска ў бок Смаргоні. На скрыжаванні з вуліцай Гарадоцкай сабраўся павярнуць налева.

На месцы ДТЗ. Фота забяспечанае Дыянай Галуза.

Аўтамабіль хуткай дапамогі «Пэжо Баксёр», якім кіраваў 43-гадовы маладзечанец, ехаў у спадарожным кірунку. Кіроўца хуткай вырашыў аб’ехаць вялікі паток машын. Для гэтага выехаў на сустрэчную паласу. Пры гэтым уключыў пробліскавыя маячкі і гукавы сігнал.

У выніку машыны сутыкнуліся, расказалі ў АДАІ Маладзечна.

Абодва кіроўцы атрымалі штраф. Кіроўца хуткай – 13, 5 рублёў, бо спецыялісты ўстанавілі, што ён мог пазбегнуць сутыкнення. Кіроўца «Форд Мандэа» – штраф у 27 рублёў – за адсутнасць тэхагляду. Пацярпелых няма.