Фота Настассі УТКІНАЙ.

Чатыры аўтамабілі бальніцам Міншчыны перадала адна з аўтамабільных кампаній.

Па машыне атрымалі Маладзечанская, Салігоская, Барысаўская цэнтральныя раённыя бальніцы і Мінская цэнтральная раённая клінічная бальніца.

Кожны з чатырох красовераў плануюць выкарыстоўваць для выездаў да тых пацыентаў, якія знаходзяцца на самаізаляцыі. Медыцынскія работнікі змогуць аператыўна ўзяць матэрыял для лабараторнага даследавання, рабіць медыцынскае назіранне. Гэта дазволіць разгрузіць транспарт хуткай дапамогі, не выкарыстоўваць яго для выездаў хворых на COVID-19.