Аляксандр Лукашанец (злева). Фота zviazda.by.

«Мы – вучоныя Беларусі. Мы супраць гвалту ў любых яго формах. Мы лічым, што толькі дыялог з усіх бакоў можа дапамагчы Беларусі выйсці з вострага крызісу, у якім апынулася наша краіна…»

Беларускія вучоныя – вядомыя мовазнаўцы, фізікі, матэматыкі, біёлагі, хімікі, сацыялагі – выказаліся супраць той сітуацыі, якая склалася сёння ў краіне.

Сярод іх – беларускі мовазнавец, доктар філалагічных навук, прафесар, акадэмік АН Беларусі Аляксандр Лукашанец.

Прафесар Лукашанец – наш зямляк. Ён родам з вёскі Жураўцы, што на Валожыншчыне.

Нагадаем, што Аляксандр Аляксандравіч выступаў экспертам у судзе па справу «мыла на вяроўцы», калі ЗПМ падаў у суд на «Рэгіянальную газету» за фотаздымак.

• Текст доступен на языке: Русский