Гадзіннік Андрэя Куліка.

Еўрапейскія краіны стрэлкі гадзіннікаў перавядуць на адну гадзіну назад.

Розніца ў часе з Вільняй, Рыгай, Талінам і Кіевам будзе складаць гадзіну. З Варшавай, Берлінам, Парыжам — дзве гадзіны. Напрыклад, у Брэсце будзе 20-я гадзіна вечара, а ў Цярэспалі — 18:00.

Зменіцца расклад руху транспарту за мяжу, але падчас пандэміі каранавіруса і амаль закрытых межаў гэта не актуальна.

Беларусь і Расія доўгі час ужо не пераводзяць стрэлкі. Перавод стрэлак – пытанне дыскусійнае, і Еўропа збіраецца ад яго канчаткова адмовіцца нібыта ўжо ў 2021 годзе.

Пытанне толькі, ці заставацца ў зімовым часе, ці ў летнім. Прычым, не выключана, што кожная краіна ЕС будзе рашаць гэта асобна.

• Текст доступен на языке: Русский