Інфармацыю пацвердзілі сваякі музыканта.

Смерць вельмі нечаканая, кажуць родныя. Днямі спадар Яўген адчуў сябе дрэнна. Яго забралі ў бальніцу. Сёння ноччу ён там памёр.

Яўген Гарчанін кіраваў заслужаным аматарскім калектывам Рэспублікі Беларусь –  ансамблем песні і танца «Спадчына» – ад 2016 года. Ён быў вучнем стваральніка і першага кіраўніка ансамбля, Іосіфа Сушко. Да 2016 года быў хармайстрам у ансамблі.

Калектыў «Рэгіянальнай газеты» выказвае спачуванні артыстам «Спадчыны», родным і блізкім Яўгена Гарчаніна.

• Текст доступен на языке: Русский