Фота Настассі УТКІНАЙ.

Як паведамляе Мінздароўя, жыхары Міншчыны шпіталізуюцца ў Мінскі абласны процітуберкулёзны дыспансер, Барысаўскую бальніцу №2, Жодзінскую гарадскую цэнтральную бальніцу. А таксама ў цэнтральныя раённыя бальніцы – Маладзечна, Мар’інай Горкі, Слуцка, Стоўбцаў, Салігорска.

Агульная колькасць ложкаў у стацыянарах Мінскай вобласці складае 11 тысяч 519, у тым ліку на працу з COVID-19 – 1 тысяча 762.

Нагадаем, што за апошнія суткі пабіты чарговы восеньскі рэкорд па колькасці хворых на каронавірус.

• Текст доступен на языке: Русский