Фота theafterlife.ru.

Пажар у вёсцы Сукневічы Залескага сельсавета здарыўся 23 кастрычніка. Выратавальнікам паведамілі пра яго каля васьмі вечара.

Работнікі МНС, якія прыехалі на месца, выратавалі гаспадыню. Жанчыну адвезлі ў бальніцу з атручваннем чадам. Прычыну пажару высвятляюць.

Агонь пашкодзіў сцяну і перакрыцце.

• Текст доступен на языке: Русский