Карэспандэнты «Рэгіянальнай газеты» прайшлі гандлёвыя пункты ў межах гандлёвых цэнтраў «Модуль» і «Тройка».

На «Тройцы» працуюць цырульні на 1 і 4 паверсе, трэнажорны зал. На трэцім паверсе – мэблевыя крамы, некаторыя з адзеннем. Большасць павільёнаў з адзеннем на другім і трэцім паверсе не працуюць. Крамы на першым паверсе працуюць, акрамя лаўкі па рамонце ключоў.

На другім паверсе «Модуля» мы налічылі, што 45 павільёнаў сёння зачыненыя. На іх вісяць розныя шыльды: «выхадны», «зачынена па тэхнічных прычынах». 20 павільёнаў адчыненыя і працуюць.

• Текст доступен на языке: Русский