Фота Аксаны Ярашонак.

Днямі ў Радашкавічах здарыўся крадзеж. Зберажэнняў пазбавіўся мясцовы пенсіянер.

У дзверы дома 80-гадовага жыхара Радашкавічаў пастукалася невядомая жанчына ў медыцынскай масцы. Гаспадару яна прадставілася медработнікам і прапанавала правесці агляд. Той адказаць нічога не паспеў, а жанчына адвяла яго на канапу, паклала тварам уніз і пачала агляд з масажам. Працэдуры працягваліся каля гадзіны, падчас якіх «медык» абмяжоўвалася агульнымі фразамі.

Затым жанчына ў масцы сышла, не пакінуўшы ні рэцэптаў, ні рэкамендацый. Праз некаторы час гаспадар кватэры вырашыў праверыць свае зберажэнні. Зніклі сем тысяч рублёў і больш за 1200 дараў.

 

• Текст доступен на языке: Русский