Фота alau.kz.

Кожны дзень работнікі АДАІ затрымліваюць на дарогах Вілейшчыны аднаго-двух нецвярозых пешаходаў і раварыстаў, расказаў «Рэгіянальнай газеце» начальнік АДАІ Вілейкі Руслан Скварцоў.

Часам знаходжанне на праезжай частцы нецвярозага пешахода або раварыста прыводзіць да ДТЗ.

ДАІ Вілейкі звяртаецца да пешаходаў і раварыстаў:

  • не з’яўляйцеся на дарозе ў нецвярозым стане
  • будзьце ўважлівымі падчас пераходу дарогі
  • карыстайцеся флікерамі
  • пераходзьце дарогу ў спецыяльных месцах у адпаведнасці з правіламі дарожнага руху.

АДАІ Вілейкі нагадвае! Калі правілы дарожнага руху парушае цвярозы пешаход, яму пагражае штраф да 81 рубля, калі нецвярозы – да 135.