Фота minsknews.by.

24 кастрычніка, каля 12.10, здарылася аварыя на Вілейшчыне, на 53-м кіламетры аўтадарогі «Мінск-Калачы-Мядзел». Сутыкнуліся «Рэно» і «Опель». Пра абставіны ДТЗ карэспандэнту расказаў начальнік АДАІ Вілейкі Руслан Скварцоў: 

– 43-гадовы жыхар сталіцы на «Рэно» ад’язджаў з узбочыны і не прапусціў «Опель», што рухаўся ў спадарожным накірунку. За рулём «Опеля» быў 31-гадовы жыхар сталіцы. У выніку машыны сутыкнуліся. 32-гадовая пасажырка «Опеля» атрымала цялесныя пашкоджанні.