Фота faunistics.com.

Пра здарэнне, што адбылося 25 кастрычніка на 89-м кіламетры аўтадарогі Р-58, карэспандэнту расказаў начальнік АДАІ Вілейкі Руслан Скварцоў.

Па яго словах, 41-гадовы мінчанін на «Опелі» каля 18.40 наехаў на лася, які выбег на дарогу. Ад сутыкнення машына выехала на правую ўзбочыну. Аўтамабіль атрымаў механічныя пашкоджанні, лось загінуў.

Кіроўца выклікаў і дачакаўся ДАІ, спецыялісты склалі адпаведныя дакументы, выклікалі егера.

ДАІ Вілейкі просіць кіроўцаў быць асабліва ўважлівымі. Надыходзіць сезон, калі аўтадарогі пасыпаюць солевым растворам. Таму на іх часта могуць выходзіць жывёлы.