У Вілейцы. Фота Аксаны Ярашонак.

Некалькі прыватных крам, якія належаць аднаму прадпрымальніку, сёння не працуюць у Вілейцы.

Як расказаў прадпрымальнік карэспандэнту, прычына сённяшняга выхаднога – у яго асабістай пазіцыі адносна сітуацыі ў краіне.

– Тое, што далучымся да забастоўкі, вырашылі, калі пра яе аб’явілі. Канчатковае ж рашэнне не працаваць у панядзелак прынялі ўчора вечарам, калі паглядзелі навіны. Спісаліся з прадаўцамі, паведамілі, што панядзелак – у іх выхадны. Работнікі ўспрынялі гэта па-рознаму. Але сям’я мяне падтрымала. Як доўга працягнуцца нашы выхадныя, пакуль не ведаю, – расказаў гаспадар крам.