Фота Настассі УТКІНАЙ.

У верасні налічаны сярэдні заробак склаў 1 264,5 рубля, паведамляе Белстат. Гэта на 11,9 рубля менш, чым у жніўні, палічыла Наша Ніва.

Аднак трэба ўлічваць, што звесткі аб сярэднім заробку публікуюцца да вылічэння падаходнага падатку (13%) і абавязковых страхавых узносаў у Фонд сацыяльнай абароны (1%).

Такім чынам сярэдні заробак чыстымі складае каля 1088 рублёў. У пераліку ў даляры па сярэднім курсе Нацбанка ў верасні (2,6125 рубля) гэта — 416,5 даляра. У пераліку на сённяшні курс, на 26 кастрычніка (2,5399), — 428,4 даляра.

• Текст доступен на языке: Русский