На месцы здарэння. Фота забяспечана Дыянай Галуза.

Сёння, 26 кастрычніка, у 7.30 раніцы, 27-гадовы кіроўца-маладзечанец на «Рэно Дастар» збіў 19-гадовую маладзечанку ў Цюрлях.

На месцы здарэння. Фота забяспечана Дыянай Галуза.

Як расказала  карэспандэнту інспектар па адміністрацыйнай практыцы АДАІ Маладзечна Дыяна Галуза, кіроўца ехаў па вуліцы Маладзечненскай, у Цюрлях, з боку Маладзечна ў бок Валожына. Ён наехаў на дзяўчыну, якая пераходзіла дарогу па неругулюемым пешаходным пераходзе злева направа.

У пацярпелай – цялесныя пашкоджанні. З ушыбамі яе забралі ў Маладзечанскую ЦРБ.

На месцы здарэння. Фота забяспечана Дыянай Галуза.