Фота аўтара.

26 кастрычніка баскетбольныя каманды «Маладзечнамэблі» і «ММЦ» згулялі ў межах гарадской спартакіяды. Па словах прадстаўніка «Маладзечнамэблі», гульню правялі ў знак салідарнасці з баскетбалісткай Аленай Леўчанка і ўсімі спартсменамі, якія сёння церпяць за сваю пазіцыю. 

Фота аўтара.

Як расказалі ўдзельнікі, у межах гарадской спартакіяды амаль штомесяц ладзяцца спаборніцтвы па якім-небудзь відзе спорту. Так, у верасні каманды спаборнічалі ў настольным тэнісе, цяпер – у баскетболе. Ладзяць таксама гульні ў дартс, гарадкі.

Фота аўтара.

Гульня завяршылася перамогай каманды «Маладзечнамэблі». Яе прадстаўнікі  гулялі у новай бел-чырвона-белай форме.

Фота аўтара.
Фота аўтара.
Каманда пераможцаў. Фота Уладзіміра Станевіча.