Фота Алесі Горбач. Першая спроба яблычка.

«Рэгіянальная газета» запускае акцыю «Не губляй ніводнага дня».

Дасылайце на нашу пошту regionnews@rh.by свае лепшыя фотаздымкі, зробленыя за 2020 год. Падзяліцеся з рэдакцыяй і чытачамі радаснымі момантамі года.

Каб стаць пераможцам акцыі, неабходна даслаць адно фота ад аднаго чалавека. Мы размесцім іх для галасавання на сайце rh.by, і той, хто назбірае найбольшую колькасць галасоў, атрымае падарунак.

Акрамя таго, з дасланых фотаздымкаў калектыў рэдакцыі абярэ адзін, які размесцім на фірменным календары «РГ» на 2021 год. Той, хто даслаў здымак, які выбера рэдакцыя, таксама атрымае падарунак.

У далейшым гэтыя здымкі могуць быць выкарыстаныя ў нашых публікацыях.

Запрашаем рэкламадаўцаў размясціць сваю рэкламу ў нашым календары.

Дасылаць здымкі могуць нашы чытачы да 5 лістапада. 6 лістапада мы размесцім на нашым сайце галасаванне. 17 лістапада абвесцім вынікі акцыі.

У лісце на нашу пошту regionnews@rh.by пазначце сваё імя, прозвішча, населены пункт, нумар тэлефона і некалькі сказаў пра фота і сябе. Фотаздымкі, дасланыя без апісання, да ўдзелу дапускацца не будуць. У тэме ліста абавязкова пазначце «Не губляй ніводнага дня».

Большасць з дасланых фотаздымкаў мы размесцім і ў папяровай версіі газеты.

Як гэта было ў мінулым годзе:

Называем пераможцаў фотаакцыі “Не губляй ніводнага дня!” 2019