закруткі
Фота 360tv.ru.

Спецыяльны грузавік для збору пластыкавых закрутак адправіўся ў эка-тур па Беларусі.

Грузавік праедзе па гарадах, дзе валанцёры падрыхтавалі закруткі, сабраныя жыхарамі. Грузавік забярэ закруткі ад пластыкавых бутэлек з-пад напояў, бытавой хіміі, парфумерыі.

Пластык з закрутак цэніцца, яго адправяць на пераапрацоўку, грошы, атрыманыя за яго – на рэабілітацыю Маі і Цімафея Гурскіх, у якіх захворванне ЦНС.

У панядзелак, 2 лістапада, грузавік будзе забіраць закруткі з наступных месцаў:

  • Ашмянскі раён, Будзёнаўка, перавулак Гагарына, 7. ад 12:45 да 13:30.
  • Астравец, вуліца Янкі Купалы, 42, ад 14:15 да 15:15.