Фота Настассі УТКІНАЙ.

Аварыя адбылася каля 19 гадзін 25 кастрычніка.

33-гадовы пешаход ішоў па нерэгуляваным пешаходным пераходзе на скрыжаванні Гарадоцкая–Нагорная ў Маладзечне.

Мяркуецца, што ў гэты момант на яго наехаў кіроўца белага аўтамабіля службы таксі 7220. Пасля наезда аўтамабіль з’ехаў у накірунку чыгуначнага пераезда.

Маладзечанскі аддзел ДАІ просіць сведкаў і відавочцаў аварыі звярнуцца па адрасе Маладзечна, вуліца Дудко, 1/18, або па тэлефоне (8-0176) 74-53-40, 74-53-42 ці 102.