22 кастрычніка работнікі вілейскага РАУС праводзілі традыцыйны рэйд, падчас якога правяралі фізічны стан работнікаў сельгаспрадрыемстваў раёна. У выніку двух работнікаў заўважылі нецвярозымі на працоўных месцах.

У ААТ «Даўгінава» каля 19.00 з прызнакамі ап’янення заўважылі жанчыну, што працуе аператарам машыннага даення. Экспертыза паказала 1,45 праміле ў выдыханым паветры.

Каля 22.00 нецвярозым заўважылі начнога жывёлавода ў філіяле «Бубны» УП «Мінгаз». У выдыханым паветры было 0,97 праміле.

Як расказаў намеснік начальніка Вілейскага РАУС Мікалай Мягкоў, абодвух работнікаў чакае штраф.