Аварыя адбылася каля 20:45 гадзін 23 кастрычніка на скрыжаванні вуліц Галіцкага і Грамадоўскай.

30-гадовы мужчына ішоў па нерэгуляваным пешаходным пераходзе з боку магазіна «Рытуальныя паслугі».

Мяркуецца, на мужчыну наехаў мінівэн светлага колеру. Кіроўца ехаў з боку вуліцы Лебедзеўскай.

Пасля наезда на пешахода кіроўца з’ехаў у накірунку гімназіі №7. Пешаход атрымаў траўмы.

Маладзечанскі аддзел ДАІ просіць сведкаў і відавочцаў аварыі звярнуцца па адрасе Маладзечна, вуліца Дудко, 1/18, або па тэлефоне (8-0176) 74-53-40, 74-53-42 ці 102.