Фота Настассі Уткінай.

Здарэнне адбылося ў 7:43 у сераду, 21 кастрычніка каля АЗС па вуліцы Нагорнай.

18-гадовая дзяўчына пераходзіла дарогу па абазначаным нерэгуляваным пешаходным пераходзе.

На яе наехаў кіроўца аўтамабіля. Мяркуецца, што машына была цёмнага колеру: сіняга або шэрага, кузаў седан.

Кіроўца з’ехаў з месца аварыі. Дзяўчына атрымала пашкоджанні.

Маладзечанскі аддзел ДАІ просіць сведкаў і відавочцаў аварыі звярнуцца па адрасе Маладзечна, вуліца Дудко, 1/18, або па тэлефоне (8-0176) 74-53-40, 74-53-42 ці 102.