Пра пажар на вуліцы Гагарына ў Вілейцы выратавальнікам паведамілі 27 кастрычніка, каля 14.00. Гарэла кватэра на трэцім паверсе шматпавярхоўкі.

– Калі выратавальнікі прыехалі на месца, заўважылі шчыльнае задымленне ў адной з кватэр. На ложку ў жылым пакоі знайшлі мужчыну і жанчыну. Іх вынеслі на свежае паветра. Медыкі агледзелі выратаваных. Яны не пацярпелі, – расказала карэспандэнту старшы інспектар сектара ўзаемадзеяння з грамадскасцю цэнтра бяспекі жыццядзейнасці і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Мінскага абласнога апраўлення МНС Дыяна Жалязняк.

Агонь пашкодзіў пасцель. Прычыну пажару высвятляюць.

• Текст доступен на языке: Русский