Фота minsknews.by.

У другой палове дня шматлікія парталы пачалі паведамляць пра тое, што ад сёння зачынныя межы з Літвой, Латвіяй, Польшчай, Украінай.

Пасля 19.00 з’явілася афіцыйная інфармацыя ў тэлеграм-канале Дзяржпамежкамітэту.

«У сувязі з эпідэмічнай абстаноўкай, якая склалася ў сумежных краінах, Рэспубліка Беларусь часова абмяжоўвае ўезд на сваю тэрыторыю праз наземныя пункты пропуску асобных катэгорый фiзічных асобаў з Латвіі, Літвы, Польшчы і Украіны».

Выключэнні зробленыя толькі для дыпламатаў, кіроўцаў-міжнароднікаў, чальцоў цягніковых і лакаматыўных брыгад міжнародных чыгуначных зносін.

• Текст доступен на языке: Русский