Фота greenmarket.com.ua.

Мікраарганізмы ў харчовых прадуктах прысутнічаюць заўсёды. Аднак некаторыя з іх патагенныя для чалавека – гэта значыць, небяспечныя і здольныя выклікаць захворванне.

Распаўсюджаны прадстаўнік харчовых патагенных бактэрый – кішачная палачка або бактэрыі групы кішачных палачак (БГКП). Кішачная палачка можа быць у шматлікіх прадуктах, уключаючы арэхі. Інспекцыяй Дзяржстандарту, а менавіта аддзелам Дзяржстандарту Маладзечна падчас кантрольна-нагляднага мерапрыемства на адным з вытворчых прадпрыемстваў узялі арэхі для даследаванняў.

Вынікі ў акрэдытаванай выпрабавальнай лабараторыі паказалі, што бактэрыі групы кішачнай палачкі ў 0,01 грама прадукту ёсць. А гэта недапушчальна.

Прадукты з вялікім утрыманнем гэтых бактэрый могуць выклікаць харчовае атручэнне і, як следства, боль у жываце млоснасць, ваніты, дыярэю, павышэнне тэмпературы цела.У асноўным наяўнасць такіх бактэрый сведчыць пра агульны санітарны стан вытворчасці, у тым ліку і пра чысціню абсталявання. З іншага боку, выяўленне кішачнай палачкі ў прадукце можа сведчыць аб няправільных умовах захоўвання. Па выніках праверкі аддзел Дзяржнагляду Маладзечна вынес прадпісанне аб забароне рэалізацыі небяспечнай прадукцыі, а таксама загад аб скасаванні парушэнняў.

• Текст доступен на языке: Русский