Восень у Маладзечне. Фота Аксаны Ярашонак.

У пятніцу, 30 кастрычніка, на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы, у асобных раёнах чакаюцца туманы», — распавялі БелТА сіноптыкі. Уначы +4..+10, днём — +7..+13.

У суботу, 31 кастрычніка, днём месцамі кароткачасовыя дажджы і +6..+11 градусаў.

У нядзелю, 1 лістапада, пераважна без ападкаў. Ноччу і раніцай у асобных раёнах будуць згушчацца туманы. Вецер паўночна-ўсходні, усходні, умераны. Ноччу +1..+7, днём — +6..+12.

У панядзелак, 2 лістапада, без ападкаў і +6..+12.

У сярэдзіне наступнага тыдня атмасферны ціск упадзе, і праз тэрыторыю Беларусі будуць перамяшчацца малаактыўныя атмасферныя франты з Заходняй Еўропы. Месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы. Ноччу будзе +2..+8, днём — +7..+14. Такі тэмпературны фон на +4..+6 вышэйшы за кліматычную норму для пачатку лістапада, растлумачылі сіноптыкі.

• Текст доступен на языке: Русский