Фота ТАСС

«У Беларусі — новы міністр унутраных спраў», — паведамляе Пул першага

Юрый Караеў быў міністрам унутраных спраў з чэрвеня 2019 года, замяніўшы на пасадзе Ігара Шуневіча.

Аляксандр Лукашэнка прызначыў Караева сваім памочнікам па Гродзенскай вобласці.

Новым міністрам унутраных справаў прызначаны Іван Кубракоў. Раней ён быў начальнікам ГУУС Мінгарвыканкама.