аўтобус

Маладзечанскі аўтапарк патлумачыў, як пасажырам адсочваць гарадскі транспарт.

Раней маладзечанцы маглі адсочваць гарадскі транспарт у анлайнавым рэжыме праз дадатак «Яндэкс. Транспарт». Аўтапарк анансаваў, што ў кастрычніку сістэма адсочвання пяройдзе на дадатак «Транспарт. BY».

– Цяпер новы мабільны дадатак працуе ў тэставым рэжыме, – расказалі супрацоўнікі аўтапарка. – Дакладнасць працы цяпер складае каля 90%.

Дадатак адсочвае транспарт у рэальным часе ў Маладзечне, Вілейцы, Валожыне, Мінску.