На месцы ператрусу. Фота забяспечанае Мядзельскай інспекцыяй аховы прыроды.

15 кастрычніка супрацоўнкі Мядзельскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету і дзясятага ўпраўлення Галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй правялі паратрус у жыхара Вілейшчыны.

Падчас ператрусу канфіскавалі агнястрэльную зброю – абрэз – і баявыя патроны розных калібраў, у тым ліку шматлікія гільзы да гладкаствольнай зброі розных калібраў, а таксама складнікі да рыштунку патронаў – кулі, порах.

Мядзельскія інспектары канфіскавалі ў фігуранта рыбалоўныя сеткі агульнай доўгжынёй 880 метраў.

Па факце незаконнага захоўвання зброі і боепрыпасаў вырашаюць пытанне аб узбуджэнні крымінальных спраў па частцы  2 артыкулу 173, артыкулах 203 і 204 КК Рэспублікі Беларусь.

Таксама, за незаконнае захоўванне сетак у дачыненні да  грамадзяніна склалі адміністрацыйны пратакол па артыкуле 15.36 Кадэкса аб адміністрацыйных парушэннях, паведамілі ў Мядзельскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету.

• Текст доступен на языке: Русский