Скрын з відэа.

У панядзелак, 26 кастрычніка, на лінію 102 у Маладзечанскі РАУС паступіла паведамленне ад дырэктара будаўнічай крамы, размешчанай у Маладзечне па вуліцы Лібава-Роменскай, 45. Мужчына паведаміў аб тым, што ў гандлёвым зале з вітрыны быў выкрадзены будаўнічы інструмент на суму амаль 800 рублёў.

На месца здарэння прыбыла следча-аператыўная група. Праваахоўнікі правялі комплекс вышукавых мерапрыемстваў і вывучылі запісы камер відэаназірання. Устанавілі, што трыма днямі раней, у пятніцу, каля 16 гадзін 20 хвілін у краму зайшоў невядомы мужчына. Прагуляўшыся па зале, ён нагледзеў прыдатны інструмент і забраў яго з сабой. Выбраўшы на стэлажы рэнаватар і перфаратар, зламыснік схаваў тавар пад пухавік і пакінуў памяшканне.

Па факце крадзяжу Маладзечанскім РАСК узбудзіў крымінальную справу. Праваахоўнікі ўсталёўваюць асобу падазраванага. На выгляд мужчыну 40-50 гадоў, быў апрануты ў спартыўны касцюм, камуфляжную куртку, светлую купку, абуты ў красоўкі цёмнага колеру з белай паласой на падэшве.

Калі вы валодаеце якой-небудзь інфармацыяй аб грамадзяніне на відэа, просьба паведаміць праваахоўнікам па тэлефонах (8 029) 554 74 26, (8 0176) 77 16 56, 102 альбо ў раённы аддзел міліцыі па адрасе: Маладзечна, вуліца Галіцкага, 23.

• Текст доступен на языке: Русский