Фота Настассі УТКІНАЙ.

Лоўлю сіга забараняюць ад 1 лістапада па 15 снежня, а рапушкі – да 15 лістапада па 20 снежаня.

Адной з асаблівасцяў рапушкі і сіга з’яўляецца іх нераст позняй восенню, які пачынаецца пры тэмпературы вады 2-3 градусы цяпла. Апошнія гады папуляцыя сіга і рапушкі зніжаецца, тым самым прымаецца шэраг мер пазахаванні гэтых відаў. Адна з якіх, абмежаванне тэрмінаў і месцаў лоўлі сіга і рапушкі ў перыяд іх нерасту.

Мядзельская міжраённая інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету нагадвае, што ў перыяд забароны павялічваюцца штрафныя санкцыі. Пры незаконным вылаве відаў рыб, якія нерастуюць, акрамя штрафу, давядзецца кампенсаваць шкоду, нанесеную  прыродзе.

Так, кожны злоўлены сіг і рапушка, незалежна ад памераў, абыдзецца парушальніку ў дзевяць базавых велічынь  – 243 рублі за рыбіну .

А калі браканьер незаконна здабудзе 12 рапушак, гэта прыблізна паўкілаграма ў дачыненні да яго ўзбудзяць крымінальную справу.

Калі Вам стала вядома аб фактах парушэння прыродаахоўнага заканадаўства, Мядзельская міжраённая інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету просіць паведамляць аб гэтым на «тэлефон даверу» +375 (17)390-00-00 альбо па тэлефоне + 375 (17)975-07-40. Інфармацыю праверыць.