На месцы здарэння.

29 кастрычніка ў 18.15 ў Маладзечне, на Віленскай, 29-гадовы кіроўца-маладзечанец наехаў на 15-гадовага падлетка.

– Кіроўца на «Таёце» ехаў па Віленскай у кірунку Вялікага Гасцінца. Каля дома №7 ён наехаў на 15-гадовага пешахода з Маладзечна, – расказала карэспандэнту інспектар па адміністрацыйнай практыцы АДАІ Маладзечна Дыяна Галуза.

Падлетак пераходзіў дарогу па нерэгуляваным абазначаным пешаходным пераходзе злева направа па ходзе руху машыны. Падлетка з цялеснымі пашкоджаннямі шпіталізавалі ў хірургічнае аддзяленне дзіцячай бальніцы. У яго закрыты пералом абедзвюх костак правага перадплечча са змяшчэннем.

Той самы аўтамабіль.

Фота забяспечанае Дыянай Галуза.

• Текст доступен на языке: Русский