Дэпутаты ніжняй палаты парламента працягваюць працу над змяненнем кодэкса аб адміністрацыйнай адказнасці.

З профільнага дзяржоргана, меркаванне якога ўлічваецца пры прыняцці рашэння, у рэдакцыю TUT.BY паступіў праект Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях, у якім прапануюць зрабіць больш жорсткім пакаранне за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве, непадпарадкаванні законным патрабаванням службовай асобы пры выкананні.

Па гэтых артыкулах за апошнія два месяцы былі затрыманыя і прыцягнутыя да адказнасці больш за 15 тысяч чалавек.

Акрамя таго, прапануецца ўнесці новае пакаранне – грамадскія працы. А яшчэ прыцягваць да адказнасці за «незаконнае выкарыстанне сцягоў».

Артыкул 23.34 у праекце абнаўленнага Кодэкса, які атрымаў TUT.BY

Частка 1. Парушэнне парадку правядзення сходу, мітынгу, вулічнага шэсця, дэманстрацыі, пікетавання, іншага масавага мерапрыемства, здзейсненае удзельнікам такіх мерапрыемстваў, а роўна заклікі да арганізацыі або правядзення сходу, мітынгу, вулічнага шэсця, дэманстрацыі, пікетавання, іншага масавага мерапрыемства з парушэннем устаноўленага парадку іх арганізацыі або правядзення, учыненыя ўдзельнікам такіх мерапрыемстваў альбо іншай асобай, –

цягнуць накладанне штрафу да 100 базавых велічынь, або грамадскія працы, або адміністрацыйны арышт (да 15 сутак).

Частка 2. Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення сходу, мітынгу, вулічнага шэсця, дэманстрацыі, пікетавання, іншага масавага мерапрыемства, а роўна публічныя заклікі да арганізацыі або правядзення сходу, мітынгу, вулічнага шэсця, дэманстрацыі, пікетавання, іншага масавага мерапрыемства з парушэннем устаноўленага парадку іх арганізацыі або правядзення, учыненыя арганізатарам такіх мерапрыемстваў, –

цягнуць накладанне штрафу ў памеры ад 20 да 150 базавых велічынь, або грамадскія працы, або адміністрацыйны арышт (да 15 сутак), а на юрыдычную асобу – ад 20 да 200 базавых велічынь.

Частка 3. Дзеянні, прадугледжаныя часткай 1 гэтага артыкула, учыненыя паўторна на працягу аднаго года пасля накладання адміністрацыйнага спагнання за такія ж парушэнні, –

цягнуць накладанне штрафу ў памеры ад 20 да 200 базавых велічынь, або грамадскія працы, або адміністрацыйны арышт (ад 15 да 30 сутак)

Частка 4. Дзеяннi, прадугледжаныя часткай 2 гэтага артыкула, учыненыя паўторна на працягу аднаго года пасля накладання адміністрацыйнага спагнання за такія ж парушэнні, –

цягнуць накладанне штрафу ў памеры ад 20 да 200 базавых велічынь, або грамадскія працы, або адміністрацыйны арышт (ад 15 да 30 сутак), а на юрыдычную асобу – штраф ад 20 да 200 базавых велічынь.

Частка 5. Дзеянні, прадугледжаныя часткай 1 гэтага артыкула, учыненыя за ўзнагароджанне,

цягнуць накладанне штрафу ў памеры ад 30 да 200 базавых велічынь, або грамадскія працы, або адміністрацыйны арышт (да 15 сутак).

Частка 6. Дзеянні, прадугледжаныя часткай 2 гэтага артыкула, якія суправаджаюцца выплатай узнагароджання за ўдзел у сходзе, мітынгу, вулічным шэсці, дэманстрацыі, пікетаванні, –

цягнуць накладанне штрафу ў памеры ад 40 да 200 базавых велічынь або грамадскія працы, або адміністрацыйны арышт (да 15 сутак), а на юрыдычную асобу – ад 250 да 500 базавых велічынь.

Артыкул 23.4

Прапануецца ўзмацніць адказнасць і па артыкуле «Непадпарадкаванне законнаму распараджэнню ці патрабаванню службовай асобы пры выкананні ім службовых паўнамоцтваў», таксама часта выкарыстоўваецца ў сувязі з разгонам акцый пратэсту.

Калі цяпер пакаранне ў выглядзе штрафу ад 2 да 50 базавых велічынь або адміністрацыйны арышт (да 15 сутак), то ў выпадку прыняцця змяненняў штраф могуць павялічыць да 100 базавых велічынь, уводзяць грамадскія працы, адміністрацыйны арышт застаецца на той жа магчымы тэрмін.

Сцягі

Новаўвядзенне адміністрацыйнага заканадаўства – увядзенне артыкула «Незаконнае выкарыстанне сцягоў, вымпелаў, эмблем, распаўсюджванне плакатаў, эмблем і сімвалаў».

Што маюць на ўвазе распрацоўшчыкі закона? «Выкарыстанне сцягоў ці вымпелаў, не зарэгістраваныя ва ўстаноўленым парадку, а таксама плакатаў, эмблем і сімвалаў, змест якіх накіраваны на прычыненне шкоды грамадскаму парадку, правам і законным інтарэсам грамадзян, у выпадках, калі гэта забаронена заканадаўчымі актамі, а роўна выраб або распаўсюд такіх сцягоў, вымпелаў, плакатаў, эмблем або сымбаляў».

За гэта прапаноўваецца прызначыць пакаранне – штраф ад 5 да 20 базавых велічынь, на індывідуальнага прадпрымальніка – ад 10 да 40 базавых велічынь, а на юрыдычную асобу – ад 20 да 60 базавых велічынь. Артыкул утрымлівае заўвагу: не з’яўляецца адміністрацыйныя парушэннем выраб, распаўсюджванне і выкарыстанне сцягоў, вымпелаў, плакатаў, эмблем або знакаў, прадметаў з іх малюнкам пры ажыццяўленні ў адпаведнасці з заканадаўствам дзейнасці ў галіне тэатральнага, музычнага, выяўленчага мастацтва, бібліятэчнай справы, фізічнай культуры і спорту , кінематаграфічнай дзейнасці, музейнай і выдавецкай справы, адукацыйнай і навуковай дзейнасці.

Зараз прапанаваныя папраўкі вывучаюць профільныя ведамствы, але грамадзяне таксама могуць выказаць сваё меркаванне, выступіць з прапановамі, для гэтага трэба напісаць дэпутату сваёй акругі альбо ў членам пастаяннай камісіі па заканадаўстве.