Кавдр з фільма "Доктар Калігары". Фота timeout.ru

Нямецкі экспрэсіянізм – гэта кірунак у мастацтве. Развіваўся ў Германіі і Аўстрыі на пачатку 20 стагоддзя. Першапачаткова экспрэсіянізм паўстаў у якасці супрацьпастаўлення імпрэсіянізму.

Для імпрэсіянізму галоўнае: мімалётныя ўражанні ад таго, як хутка змяняецца навакольны сусвет. Для экспрэсіянізму: імкненне экспрэсіўна адлюстраваць трывожнае, хваравітае светаадчуванне.

Асноўныя рысы:

– трактоўка чалавека як істоты, якую падаўляе лёс і рок;

– узмоцненая ўвага да ўнутранага свету чалавека, пошук шляхоў для перадачы яго думак і пачуццяў яшчэ ў момант іх зараджэння;

– проціпастаўленне ўласнага ўнутранага свету жорсткай аб’ектыўнай рэчаіснасці;

– дэфармацыя навакольнага асяроддзя для знаходжання схаванай «сутнасці рэчаў».

Перадгісторыя

У пачатку 20 стагоддзя ліхаманіла ўвесь свет. Усе краіны прайшлі праз вельмі магутныя эканамічныя ўзрушэнні, змянялася палітычная сітуацыя, бушавалі войны (у першую чаргу, вядома, Першая сусветная).

У Германіі быў складаны час: імперыя пацярпела паражэнне. Паваліўся аўтарытэт Кайзера, вермахта, юнкерства, скончылася эпоха непадзельнай нямецкай магутнасці. Менавіта ў спецыфічнай атмасферы пасляваеннай эпохі экспрэсіянізм стаў грамадсказначнай з’явай, таму што заклікаў да стварэння суб’ектыўнай рэчаіснасці і адмовы ад страшнай рэальнасці.

Што такое нямецкі кінаэкспрэсіянізм

Гэта не рух і не школа, у гэтага кінематаграфічнага кірунку не было маніфестаў і ўласных выданняў. Правільней казаць пра экспрэсіянісцкія стылі, а не пра школу. Для нямецкага кінаэкспрэсіянізму характэрна адсутнасць развіцця і росквіту. Рудольф Курц у кнізе «Экспрэсіянізм і кіно» пісаў, што «гісторыя экспрэсіянісцкага кіно ў

Германіі – гэта гісторыя цэлага шэрагу паўтораў. Пачатак ніколі не ўдалося перасягнуць». Аб мастацкіх вартасцях нямецкага кінамастацтва 1920-х гадоў увесь свет загаварыў толькі ў сувязі з творчасцю рэжысёраў-экспрэсіяністаў.

Нямецкі экспрэсіянізм з найбольшай сілай выявіўся ў фільмах: «Кабінет доктара Калігары», «Насферату, сімфонія жаху», «Доктар Мабузе – гулец», «Кабінет васковых фігур».

Асаблівасці

  1. Здымкі ў павільёне. Экспрэсіяністы здымалі выключна ў дэкарацыях, бо толькі там яны мелі ідэальныя ўмовы для стварэння «сваёй» рэчаіснасці.
  1. Малюнак містычных і фантастычных сюжэтаў. Змрочныя містычныя сюжэты, працятыя адчуваннем фатальнай безвыходнасці чалавека, варожасці свету, які супрацьстаіць усяму жывому. 
  1. Спецыфічнае драматычнае асвятленне (антаганізм святла і цемры). Тое, чым для савецкага кіно тых гадоў быў мантаж, для кінематографа Германіі стала святло.
  1. Акцёрская ігра. Рэжысёры-экспрэсіяністы ўпершыню цалкам падпарадкавалі акцёрскую ігру агульнай вобразнай канцэпцыі фільма. Экспрэсіянізм навучыўкінематаграфістаў думаць цэласна, ствараць кінакадр з розных элементаў, злучаючы акцёрскую ігру з дэкарацыямі. 
  2. Выкарыстанне незвычайнага вугла здымкі і рухомай камеры, што падкрэслівае важнасць суб’ектыўнага пункту гледжання.

Значэнне

Росквіт кінаэкспрэсіянізму прыйшоўся на час хаосу і разрухі Германіі – 1919-1924 гады. Ад 1924 года паступова стабілізавалася марка, пераадольвалі інфляцыю, жыццё ўваходзіла ў нармальную каляіну, а экспрэсіянізм саступіў месца іншым кірункам. У кіно ўсё, што зро- блена шляхам штучных маніпуляцый – вугал здымкі, паскораны або запаволены рух, павольныя наплывы, хуткая змена кадраў, занадта буйны план, адвольнае выкарыстанне колеру, спецыяльныя эфекты святла, – адносяць да экспрэсіянісцкіх прыёмаў.