Восень у Вілейцы. Фота Аксаны Ярашонак.

3 лістапада, у аўторак, ноччу па захадзе, а днём і ў цэнтральных раёнах краіны — кароткачасовыя дажджы, месцамі — туманы. Ноччу + 1 … 7°С, пры праясненнях месцамі па ўсходзе Беларусі паветра 0 … -2°С, днём + 7 … 13°С; па захадзе днём + 14 … 16°С.

У сераду — кароткачасовыя дажджы. Уначы +3…10 °С, днём +6…12°С.

5 лістапада, у чацвер, таксама дажджы і +5.. 11 °С.

У канцы працоўнага тыдня і ў выходныя істотных ападкаў не чакаецца. Месцамі будуць згушчацца туманы. Днём + 7 … 12°С. Такі тэмпературны фон на 4-6 градусаў перавышае кліматычную норму для гэтых лістападаўскіх дзён

• Текст доступен на языке: Русский